Галоўная / Фізкультура і спорт

Фізкультура і спорт


Фізічная культура і спорт

Дзейнасць Слонімскага раённага выканаўчага камітэта ў сферы фізічнай культуры і спорту накіравана на стварэнне спрыяльных умоў па забеспячэнні якасці прадастаўлення фізкультурна-аздараўленчых паслуг насельніцтву і павышэнню выніковасці выступленняў прадстаўнікоў Слонімскага раёна на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.

Для правядзення фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам у раёне дзейнічае 241 аб'ект спартыўнага прызначэння.

Фізкультурна-аздараўленчую, спартыўна-масавую работу ў раёне ажыццяўляюць 135 спецыялістаў фізічнай культуры і спорту.

У раёне развіваецца і папулярызуецца 16 відаў спорту: футбол, гандбол, мастацкая гімнастыка, бокс, лёгкая атлетыка, веславанне на байдарках і каноэ, настольны тэніс, грэка-рымская барацьба, шашкі, каратэ, цяжкая атлетыка, веласіпедны спорт і на аматарскім узроўні валейбол, хакей з шайбай, стрыт-бол, тэніс.

Працу па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву ў раёне забяспечваюць тры спартыўныя школы:

дзяржаўная ўстанова Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 1 г.Слоніма (футбол, гандбол, мастацкая гімнастыка, бокс, грэка-рымская барацьба, цяжкая атлетыка);

дзяржаўная ўстанова Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 2 глоніма (веславанне на байдарках і каноэ);

дзяржаўная ўстанова Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 3 г.Слоніма (лёгкая атлетыка).

Фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу сярод дзяцей, падлеткаў, дарослага насельніцтва ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова “Слонімскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб па працы з насельніцтвам па месцы жыхарства”. На базе клуба аказваюцца платныя паслугі ў сферы фізічнай культуры і спорту. Ажыццяўляецца пракат канькоў, лыжаў, ровараў і турыстычнага інвентара. Працуе турысцка-інфармацыйны цэнтр.

У раёне функцыяніруе дзяржаўная ўстанова “Цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму”. На балансе цэнтра маюцца чатыры будынкі для пражывання турыстаў, два з якіх размешчаны ў сельскай мясцовасці. У цэнтры працуюць 23 аб'яднанні фізкультурна-спартыўнага профілю па пяці напрамках. Навучанне ажыццяўляюць 15 педагогаў.

На тэрыторыі раёна ажыццяўляюць сваю дзейнасць рэгіянальнае грамадскае дзіцяча-маладзёжнае аб'яднанне “Спартыўны клуб “Барс”, грамадскае дзіцяча-маладзёжнае аб'яднанне “Спартыўны клуб “Кіякушын Джо” і дзіцяча-юнацкае грамадскае аб'яднанне “ВелаСлонім”. У Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь (першая ліга) раён прадстаўляе дзяржаўная ўстанова адукацыі “Футбольны клуб “Слонім 2017”.

Стан здароўя юных спартсменаў кантралюе дзяржаўная ўстанова «Слонімскі гарадскі дыспансер спартыўнай медыцыны». Навучэнцы спартыўных устаноў штогод двойчы арганізавана праходзяць паглыбленае медыцынскае абследаванне ў дадзенай установе. Брыгада дыспансера выязджае ў раён для абследавання спартсменаў у аграгарадках.

Спартыўныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з адзіным каляндарным планам. Зборныя каманды раёна штогод удзельнічаюць больш чым у 40 абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.

 З мэтай папулярызацыі заняткаў фізічнай культурай і спортам сярод насельніцтва раёна створаны і функцыянуе інфармацыйны партал аддзела адукацыі, спорту і турызму www.slonimsport.by.