Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.07.2020

Аптэчкі першай дапамогі - ад прафсаюза

Абавязковая наяўнасць на працоўных месцах медыцынскіх аптэчак - гэта патрабаванне, якое змяшчаецца ў шматлікіх нарматыўных прававых актах па ахове працы. Вытворчыя ўчасткі і транспартныя сродкі абсталёўваюцца аптэчкамі першай дапамогі з наборам неабходных лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння. Прадстаўнікі прафсаюзаў, якія стаяць на варце аховы працы і вытворчай бяспекі, у гарачую пару ўборачнай кампаніі не пакідаюць гэтае пытанне па-за ўвагай. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Слонімшчыны Аляксандр Мікалаевіч Зінчанка і старшыня Слонімскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Кацярына Янаўна Руткоўская ўручылі аптэчкі першай дапамогі работнікам некалькіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў нашага раёна. 20 аптэчак былі набыты за кошт прафсаюзнай арганізацыі, яны папоўнілі «арсенал» сродкаў бяспекі гаспадарак. 
Алена Лынько. 
Чытаць далей на Слонімскі веснік: Аптэчка першай дапамогі - ад прафсаюза https://www.slonves.by/?p=125075