Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.08.2020

Атмасфера на выбарчым участку спакойная

У другі дзень датэрміновага галасавання карэспандэнт «СВ» пабывала на Ленінскім участку № 5 г. Слоніма і сустрэлася з назіральнікам, вылучаным ад прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святланай Мікалаеўнай Навумік. Святлана Мікалаеўна назіральнікам на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працуе ўпершыню. Яе вопыт у якасці назіральніка напрацоўваўся на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. 
- Выбары праходзяць у рамках выбарчага заканадаўства, - адзначыла Святлана Мікалаеўна. - Людзі ідуць на выбарчы ўчастак актыўна, у добрым настроі. Атмасфера на выбарчым участку спакойная, дружалюбная. На шчасце, правакацый не было, і, спадзяюся, што не будзе. Па настроі сланімчан прыкметна, што напружання няма, усе ўсміхаюцца, усе ветлівыя і добразычлівыя. Наш ўчастак абсталяваны ўсім неабходным для таго, каб максімальна засцерагчы людзей падчас пандэміі. Я ўпэўнена, што людзі аддадуць свой голас за годнага кандыдата і ўзрушэнняў ў нас не будзе. 

Алена Лынько
 Чытаць далей на Слонімскі веснік: Атмасфера на выбарчым участку спакойная https://www.slonves.by/?p=125759