Афіцыйны сайт
28 кастрычніка 2019

Радасць чалавечых зносін

Праца з пажылымі людзьмі - адзін з акцэнтаў культурна-масавай дзейнасці работнікаў культуры Слонімскага раёна. Нядаўна загадчыца філіяла "Жыровіцкі цэнтр культуры» Зінаіда Алещик і матушка Ксенія Пачковская пабывалі ў Жыровіцкай участковай бальніцы. Мэтай дабрачыннай акцыі стала наведванне цяжкахворых пажылых людзей, якія праходзяць стацыянарнае лячэнне, і віншаванне іх са святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы.