Афіцыйны сайт
9 красавіка 2018

Слонімскі раённы камітэт ГА «БРСМ» аб'яўляе старт моладзевай патрыятычнай акцыі «Захаваем памяць на стагоддзі»

  Слонімскі раённы камітэт ГА «БРСМ» аб'яўляе старт моладзевай патрыятычнай акцыі «Захаваем памяць на стагоддзі».

На працягу некалькіх тыдняў у рамках акцыі валанцёрскія атрады руху «Добрае Сэрца» у кожным кутку Слонімшчыны будуць добраўпарадкоўваць ваенна-мемарыяльныя аб'екты: помнікі, памятныя знакі, адзінкавыя і брацкія воінскія пахаванні і магілы.

Не абыдуць увагай валанцёры і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Дапамога па гаспадарцы, добраўпарадкаванне тэрыторый, рамонтныя работы - гэта толькі частка задуманага валанцёрамі. Акрамя таго, маладыя людзі запішуць відэаінтэрв'ю і ўспаміны ветэранаў, а таксама паспрабуюць разнастаіць вольны час пажылых людзей.

Раённая моладзевая патрыятычная акцыя «Захаваем памяць на стагоддзі" будзе доўжыцца да 30 мая гэтага года.

РК ГА «БРСМ».