Афіцыйны сайт
30 кастрычніка 2019

Хто, калі не я?

Валанцёрскі атрад «Ліга ініцыятыў» Слонімскага прафесійна-тэхнічнага каледжа СП Слонімскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа дапамагаў пажылым людзям з уборкай зямельных участкаў. Дабрачынная кампанія Чырвонага Крыжа "Клопат» накіравана на аказанне дапамогі адзінокім пажылым грамадзянам і людзям з інваліднасцю. Паважаныя валанцёры Слонімшчыны, вы можаце дапамагчы людзям, якія знаходзяцца ў хісткім становішчы, перадаўшы ў Слонімскі Чырвоны Крыж сродкі гігіены (сухія і вільготныя сурвэткі, ватовыя дыскі і палачкі, кавалачнае і вадкае мыла), падгузнікі для дарослых, цёплую вопратку і абутак. А можаце дапамагчы пажылым людзям, якія маюць цяжкасці з перамяшчэннем, ва ўборцы жылля, як гэта робяць нашы валанцёры. Для гэтага тэлефануйце ў нашу раённую арганізацыю Чырвонага Крыжа або па ўсёй Беларусі і прапануйце сваю дапамогу. Кампанія будзе доўжыцца да 5 снежня 2019 года. Чытаць далей на Слонімскі веснік: Хто, калі не я? .. http://www.slonves.by/?p=107605