Афіцыйны сайт
1 жніўня 2019

"Зямля, дзе пачаўся твой лёс"

27 ліпеня ў філіяле "Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы" прайшло краязнаўчае падарожжа "Зямля, дзе пачаўся твой лёс", прымеркаванае да 75-годдзя з дня заснавання Гродзенскай вобласці. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавых фактаў з гісторыі нашага краю, а менавіта тое, што ў Гродзенскай друкарні была выдадзена першая газета на Беларусі - «Газета Гродзеньска». Прагучалі імёны знакамітых людзей Прынёманскага краю, якія сваімі справамі і здольнасцямі памнажалі прыгажосць роднай зямлі, праслаўлялі свой родны край.