Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Адно акно

 

Прыём заяў і выдачу адміністрацыйных рашэнняў ажыццяўляюць:

Прозвішча, iмя імя па бацьку

Пасада

Нумар тэлефона

кабінет

Лагоша Марына Яўгеньеўна

кіраўнік службы, галоўны спецыяліст упраўлення землеўпарадкавання райвыканкама

801562 
5-12-31

107

Бакшанская Алена Баляславаўна

работнік службы, метадыст дзяржаўнай установы "Слонімскі раённы вучэбна - метадычны кабінет"

801562

5-11-71

107

Сувік Ірына Міхайлаўна

работнік службы, спецыяліст па сацыяльнай рабоце дзяржаўнай установы 

"Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна"

801562

5-11-37

107

Траццяк Ала Мікалаеўна

работнік службы, галоўны спецыяліст аддзела па кіраванні і распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю,

прадпрымальніцтву і рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг райвыканкама

801562

5-11-87

107


Адрас: 231800, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, 1 паверх, кабінет 107

E-mail: oo-ispolkom@slonim.gov.by

Рэжым працы: Панядзелак, аўторак, чацвер, пятнiца: 8.00 - 17.00 Серада: 8.00 - 20.00

Другая субота месяца: 9.00-13.00

Выхадны дзень - субота, нядзеля

 

Тэлефон службы: (8-01562) 5-11-37, 5-11-71, 5-11-87, 5-12-31

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур - 142.

Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй працы і каардынацыяй дзейнасці службы "адно акно" ажыццяўляе кіраўнік спраў райвыканкама Апановіч Вячаслаў Аляксандравіч (4 паверх, кабінет № 417, тэлефон (801562) 5-15-49)

Нарматыўна-прававая база

Адміністрацыйныя працэдуры

Кароткi нумар 142

Парадак абскарджвання адміністрацыйных працэдур

Што такое унікальны ідэнтыфікатар

У службе «адно акно» вядзецца прыём і ўлік апавяшчэнняў аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай дзейнасці, уключаных у Пералік відаў эканамічнай дзейнасці, аб пачатку ажыццяўлення якіх суб'ектам гаспадарання прадстаўляецца апавяшчэнне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, зацверджаны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. .№ 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», якія паступілі ў Слонімскі раённы выканаўчы камітэт.

Служба "адно акно" Слонімскага раённага выканаўчага камітэта З 27 лістапада 2018 г. уступіла ў законную сілу пастанова Савета Міністраў ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740, якой устаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу "адно акно". Пастанова прынята на падставеПалажэння аб парадку стварэння і дзейнасці службы "адно акно", зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202. Асноўная мэта службы "адно акно" - забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам.

Асноўныя задачы службы "адно акно":

 ­- забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

 - стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

 - аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

 - забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

 - выдача адміністрацыйных рашэнняў.

Па пытаннях аказання сітуацыйнай дапамогі інвалідам розных катэгорый пры наведванні Слонімскага райвыканкама неабходна звяртацца да намесніка начальніка ўпраўлення справамі Слонімскага райвыканкама Чышчэні Жанны Генадзеўны, тэлефон (801562) 5 18 53.

© Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.