Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231800, г. Слоним,
ул. Красноармейская, 40
Электронная почта:
slonim-ispolkom@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01562) 5 03 11
Факс: 8-(01562) 5 04 52

ГУК «Слонимский драматический театр»

сайт: www.slonimteatr.by

 

 

 

План мерапрыемстваў ДУК “Слонімскі драматычны тэатр” на 2016 год – Год культуры

Падзеі 2015 года

Наш адрас: 231800, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, г.Слонім,
Плошча Леніна, 13-4
Наш e-mail: slonimteatr@tut.by
Даведкі па тэлефоне: +375(1562) 5-09-59

 

Рэпертур тэатра на 2016-2017 гады

Для дарослых гледачоў:
Курыца (Каляда М. Рэжысёр Сявец В.).
Камедыя (Рудаў У. Рэжысёр Небальсін В.).
Трыбунал (Макаёнак А. Рэжысёр Небальсін В.).
Ход канём (Рацэр Б., Канстанцінаў У. Рэжысёр Сявец В.).
Прымакі (Янка Купала, Рэжысёры В.Бутакоў, Л. Слонава).
Свабодны шлюб (Дарыа Фо. Рэжысёр Голікаў В.).
Маю жонку завуць Морыс (Рафі Шар. Рэжысёр Сявец В.).
Спакуса (Якімовіч А. Рэжысёр Голікаў В.).
Стыхійнае бедства (Птушкіна Н. Рэжысёр Сявец В.).
Не пакідай мяне (Дудараў А. Рэжысёр Фёдараў Д.).
Сямейны партрэт з чужым (Лабазёраў С. Рэжысёр Сявец В.).
Паўлінка (Я.Купала. Сявец В.)
Каханне ў стыле барока (Я.Стэльмах. Рэжысёр В.Сявец)
Вось табе і гоцаца! (А. Чужынін, У.Галубок. Рэжысёр В.Сявец)
Тустэп на фоне чамаданаў (Р.Баэр. Рэжысёр В.Сявец)
Грошы і каханне (па п’есах французскіх драматургаў. Рэжысёр І.Бурак)
Самазабойца (М.Эрдман. Рэжысёр В.Сявец)

Для юных гледачоў
 Залатое кураня (У.Арлоў. Рэжысёр Бутакоў В.).
 Новы калабок (П. Васючэнка.  Рэжысёр Сявец В.).
 Мяфа (Паляшчанкова Н. Рэжысёр Сявец В.).
 Малыш і Карлсан (Папоў К. Рэжысёр Сявец В.).
 Зялёны атрад (Валжанін В. Рэжысёр Сявец В.).
 Жыла-была Сыраежка (Зімін В. Рэжысёр Небальсін В.).
 Аднойчы гарачым летам (Ткачоў В. Рэжысёр Небальсін В.).
 Дзень нараджэння ката Леапольда (Хайт А. Рэжысёр Сявец В.).
 Чарадзейнае люстэрка (Чаркашын І. Рэжысёр Сявец В.).
 Спяваючы парсючок (Казлоў С. Рэжысёр Фёдараў Д.).
 Марская нявеста (Ю.Дунаеў. Міхальчык В.)
 Падарункі Дзеда Мароза (С.Чыгрын. Сявец В.)
Шмат прыгод пад новы год (Г.Марчук. В.Сявец)
Як павука з луга праганялі (Г.Аўласенка. Рэжысёр В.Сявец)
Чарадзейная лямпа Аладдзіна (А.Чупін. Рэжысёр в.Сявец)
Рыжая казка (Л.Навагрудскі. Рэжысёр В.Міхальчык)
Белая мышка (С.Чыгрын, А.Якімовіч. Рэжысёр В.Бутакоў)
Зімовая казка (Г.Лабакін. Рэжысёр В.Бутакоў)

Акцёрская трупа тэатра:
Бярэзіна Наталля
Вайтулевіч Раман
Ерамейчык Галіна
Змуршчык Ганна
Ільчанка Надзея
Клімаў Багдан
Макараў Ігар
Маркушэўская Алена
Міхальчык Вікторыя
Навумік Уладзімір
Рубель Марына
Спасюк Віталь
Уласень Валянцін
Фурса Сяргей
Чурыла Юлія
Шугай наталля
Яўменаў Сяргей
Яцук Ірына

Галоўны рэжысёр тэатра — Сявец Васіль Васільевіч
Дырэктар тэатра — Лішык Мікалай Васільевіч

Тэатральны Слонім
(Гістарычны шлях)

Слонімскі школьны тэатр, XVIII стагоддзе

Першыя звесткі пра тэатральнае жыццё ў Слоніме адносяцца да XVIII стагоддзя, калі існаваў у 1744-1769 гадах Слонімскі школьны тэатр пры езуіцкім калегіуме. У рэпертуары тэатра пераважалі тады драмы на рэлігійныя, міфалагічныя і гістарычныя сюжэты. Паказы адбываліся пераважна на лацінскай, зрэдку на польскай мовах. Звычайна гэтыя пастаноўкі суправаджаліся алегарычным пралогам, эпілогам, харамі, інтэрмедыямі і найчасцей прымяркоўваліся да пастоў, завяршэння навучальнага года, некаторых свят. Аўтарамі пастановак былі выкладчыкі калегіума, а ў спектаклях удзельнічалі і выкладчыкі, і навучэнцы. Захаваліся звесткі пра чатыры пастаўленыя ў Слоніме п’есы: масленічная драма “Імгненне няшчаснай вечнасці” Ф.Навадворскага, дыдактычная драма”Кветка з надпісам імёнаў цароў” (абедзве 1744) “Задумы з галавы Палады” (1749), драма “Аляксей” (1769), прымеркаваная да імянін мецэната тэатра гетмана М.К.Агінскага, якая потым была выдадзена асобнай кніжкай на польскай мове.

Слонімскі тэатр Агінскага, 1771-1791 гады

Вялікая тэатральная трупа вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме была заснавана каля 1771 года, а спыніла сваю дзейнасць пасля 1791 года. У тэатры Агінскага працавалі прафесійныя італьянскія, нямецкія, польскія спевакі, мясцовы беларускі хор і балет. Балетная трупа была падрыхтавана ў Слонімскай балетнай школе. Паказы суправаджала Слонімская капэла Агінскага. У 1770-1780-я гады пры тэатры існавала і музычная школа. Рэпертуар тэатра складаўся з балетаў, у тым ліку — “Каралеўскі балет”, “Балет млынароў”, “Дзікі балет” і “Дэзерцір” (апошнія два былі паказаны ў 1790-1791 гадах на гастролях у г. Дубна (Украіна), а таксама опер італьянскіх кампазітараў Дж.Паізіела, Э.Дуні, А.Грэтры, П.Мансіньі, Н.Іамелі, А.Сакіні, П.Гульельмі, К.Глюка, Дж. Таэскі і Агінскага “Зменены філосаф” (1771), “Елісейскія палі” (1788).

Паводле “Інвентара інструментаў і музычных папер”, складзеным у 1801 года збор нот твораў, што выконваліся на розных сцэнах тэатра Агінскага , уключаў 60 опер, 18 балетаў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых музычных твораў (араторыі, арыі, музыка для дывертысментаў, асобных танцаў і інш.). Сярод выканаўцаў дачка “мэтра ігры на клавікордзе” Д. Грабенбаўэра, Г. Давіа, П. Драздоўская, М.Лазарыні і іншыя. Філіялы Слонімскага тэатра Агінскага працавалі ў г.Седльц (Польшча) і мястэчку Целяханы (цяпер Івацэвіцкі раён).

Паміж 1777-1780 гадамі ў Слоніме быў пабудаваны “Дом оперы” (архітэктар Іначэнца Мараіна, разбураны пасля 1804 года), які меў вялікую сцэну, прыстасаваную для паказаў любых барочных спектакляў, опер і балетаў, для выхаду вялікай колькасці спевакоў і статыстаў, для тэатральных баталій коннікаў і водных феерый (частка сцэны затаплялася вадой з канала Агінскага і па ёй плавалі лодкі), для складаных перспектыў і дэкарацый, розных сцэнічных эфектаў. Тэхнічныя магчымасці сцэны дазвалялі паказаць і два фантаны, якія асвятляліся бенгальскімі агнямі (пры тэатры працаваў піратэхнік Ц.Ваксмунт). Дэкарацыі для сцэны стваралі І.Мараіна і тэатральны машыніст Жан Баі (Ян Бой).

Пры тэатры Агінскага дзейнічала і балетная школа. Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, а пазней балетам займаліся і дзеці прыгонных мясцовых сялян. Вучні атрымлівалі пэўную агульную адукацыю. У 1788 годзе чатыры выхаванцы выступалі нават у балеце “Рыбакі” у Варшаве. Слонімскі балет тэатра Агінскага заўсёды канкурыраваў з каралеўскім тэатрам у Варшаве. Пасля 1791 года тэатр Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме ўжо не існаваў.

Слонімскія драматычныя гурткі, 1941-1944 гады

Падчас нямецкай акупацыі ў Слоніме пры Беларускім Народным доме быў створаны і актыўна працаваў беларускі драматычны гурток, якім кіраваў І.Чуркін. Артысты тэатра ставілі п’есы беларускіх драматургаў, выступалі з рознымі канцэртнымі праграмамі, запрашалі да сябе беларускія калектывы з іншых гарадоў Беларусі. Летам 1942 і 1943 гадоў у Слоніме на гастролях знаходзіўся Мінскі гарадскі тэатр (кіраўнік Пётр Булгак), які на сцэне Беларускага Народнага дома паказаў некалькі спектакляў — “Каварства і каханне” Ф. Шылера, “На Антаколі” Ф. Аляхновіча і “Паўлінку” Я. Купалы. У 1943 годзе выступаў і Баранавіцкі аматарскі тэатр, які паказваў “Пана міністра” Ф.Аляхновіча.

Паэт Сяргей Новік-Пяюн пры Слонімскім краязнаўчым музеі вясной 1942 года таксама стварыў маладзёжны драматычны гурток. Артысты паставілі спектаклі “Мікітаў лапаць” па п’есе Міхася Чарота, “На вёсцы”, “Дзядзька Якуб”, “Чорт і баба” Фрацішка Аляхновіча і іншыя.

Слонімскі народны тэатр, 1948-1990 гады

У адзін з лістападаўскіх дзён 1948 года афішы Слоніма паведамілі аб першым спектаклі “Шляхі-дарогі” па п’есе А.Фёдарава толькі што створанага пры раённым Доме культуры тэатральнага калектыву. Кіраўніком калектыву быў тады дэмабілізаваны з арміі 27-гадовы франтавік Аляксандр Бялоў (1921-1985). У Слоніме Аляксандр Бялоў жыў да 1956 года. А пасля пераехаў у Мінск і працаваў акцёрам у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. У 1977 годзе яму прысвоілі званне заслужанага артыста Беларусі. Як удзельнік Слонімскага драматычнага гуртка ў 1951 годзе ён быў адзначаны на Рэспубліканскім аглядзе сельскай самадзейнасці за выкананне роляў Курачкіна ў спектаклі “Вяселле з пасагам” па п’есе М.Дзяканава і Швандзі ў спектаклі “Любоў Яравая” па п’есе К.Трэнёва.

У 1948 годзе ў Слонім прыехаў і вопытны рэжысёр Міхаіл Фрыдман (1894-1975), які скончыў маскоўскую тэатральную студыю “Свабоднае мастацтва” у 1928 годзе і вандраваў з яўрэйскай акцёрскай трупай па Украіне і Беларусі. Тады ў 1948 годзе драмгурток атрымаў ад слонімцаў першыя апладысменты. Спектакль меў поспех. Яго паказвалі 32 разы. Ён і замацаваў веру артыстаў і рэжысёра ў свае сілы. Пачалася сур’ёзная, мэтанакіраваная работа на сцэне, якая не спынялася дзесяцігоддзямі. З 1959 года драмгурток атрымаў званне народнага.

У Слоніме Міхал Фрыдман ажыццявіў пастаноўкі дзесяткі спектакляў, сярод іх былі і лепшыя – “Перабежчык” А.і П.Тураў, “Сын” К.Турава, “Я хачу дамоў” А.Тур, “Выгнанне блудніцы” І.Шамякіна, “Вяселле з пасагам” М.Дзяканава, “Любоў Яравая” К.Транёва, “У добры час” В.Розава, “Кухарка замужам” А.Сафронава, “Жаніцьба Бялугіна” А.Астроўскага, “Апошнія” М.Горкага, “Нячыстая сіла” Г.Стафанскага, “У бэзавым садзе” Ц.Саладара.

У пачатку лютага 1964 года спектакль “Апошнія” па п’есе Максіма Горкага слонімскія артысты прывязлі ў Мінск. Прэм’ера адбылася ў сталіцы ў Рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Паглядзець спектакль прыйшлі старэйшыя майстры беларускай сцэны — Ларыса Александроўская, Канстанцін Саннікаў, Вера Пола, Сцяпан Бірыла і іншыя. Зала тэатра была перапоўнена. Перад пачаткам спектакля перад гледачамі выступіла народная артыстка СССР Ларыса Александроўская, якая шчыра павітала артыстаў са Слоніма, а таксама сказала, што ў спектаклі ролю Соф’і іграе народная артыстка Беларусі Вольга Галіна.

За спектакль “Апошнія” калектыў Слонімскага народнага тэатра і яго рэжысёр Міхаіл Фрыдман, а таксама артыстка Вольга Галіна, атрымалі падзяку ад Міністэрства культуры БССР.

У 1968 годзе Слонімскі народны тэатр узначаліў рэжысёр Мікалай Варвашэвіч (1934-2001). Гэты чалавек аддаў усе свае сілы, веды, натхненне і жыццё тэатру ў Слоніме. Пры ім народны тэатр у горадзе над Шчарай стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця Слонімшчыны. У рэпертуары тэатра сталі з’яўляцца п’есы класікаў беларускай і рускай драматургіі: А.Астроўскага, М.Горкага, Б.Лаўранёва, К.Транёва, В.Розава, Я.Купалы, У.Галубка, В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Крапівы, А.Макаёнка і г. д. Калектыў Слонімскага народнага тэатра ў 1975-1977 гадах стаў лаўрэатам Першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных. На базе тэатра быў створаны Слонімскі драматычны тэатр.

Слонімскі драматычны тэатр

1 студзеня 1990 года ў Слоніме пачаў дзейнічаць дзяржаўны драматычны тэатр, дырэктарам і рэжысёрам у адной асобе стаў заслужаны дзеяч культуры Беларусі Мікалай Варвашэвіч (1934-2001). М.Варвашэвіч узначальваў тэатр да 2000 года. З 2000 да 2003 гг. галоўным рэжысёрам тэатра быў Віктар Бутакоў, з 2003 да 2008 гг. — Віктар Небальсін, а з 2008 па сённяшні дзень — Васіль Сявец.

За гэты час калектыў тэатра ажыццявіў каля 100 пастановак для дарослых і юных гледачоў. У рэпертуары тэатра пераважаюць спектаклі камедыйнага жанру, пастаўленыя ў традыцыях беларускага народнага тэатра: “Прымакі” Я.Купалы, “Не забыцца і паспець на сябе хамут адзець” Л.Родзевіча, “Лекі ад кахання” і “Каханне з падманам” У.Галубка”, “Трыбунал” А.Макаёнка. Ставяцца п’есы сучасных беларускіх драматургаў: “Сабака з залатым зубам” У.Сауліча, “Жаніх па перапісцы” А.Федарэнкі, “Чужыя грошы” У.Бутрамеева, “Чарнакніжкік” С.Кавалёва, “Спакуса” А.Якімовіча, “Не пакідай мяне” А.Дударава. Значнае месца ў рэпертуары тэатра займаюць п’есы класічнай і сучаснай рускай і замежнай драматургіі: “Жаніцьба Бальзамінава” і “На бойкім месцы” А.Астроўскага, “Сямейны партрэт з чужым” С.Лабазёрава, “Гаспадыня гасцініцы” К.Гальдоні, “Непаразуменне” А.Камю, “Жарты Парыжа” К.Манье, “Каханне ў стылі барока” Я.Стэльмаха, “Маю жонку завуць Марыс” Р.Шара, “Свабодны шлюб” Д.Фо, “Курыца” М.Каляды. Тэатр шмат ставіць спектакляў на рускай і беларускай мовах для юных гледачоў і гастралюе з імі па Беларусі: “Дзень нараджэння” Н.Абрамцавай, “Залатое кураня”У.Арлова, “Новы калабок” П.Васючэнкі, “Мяфа” Н.Палешчанковай, “Малыш і Карлсан” К.Папова, “Зялёны атрад” В.Валжаніна, “Жыла-была Сыраежка” В.Зіміна, “Аднойчы гарачым-гарачым летам” В.Ткачова, “Дзень нараджэння ката Леапольда” А.Хайта, “Чарадзейнае люстэрка” І.Чаркашына і іншыя. У асноўным калектыў тэатра абслугоўвае раённыя цэнтры і жыхароў вёсак у Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях. На сённяшні дзень у рэпертуары тэатра значацца 18 спектакляў для дзяцей і 15 пастановак для дарослых.

У 2001 годзе тэатр прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску. А на Другім рэспубліканскім фестывалі творчай тэатральнай моладзі ”Надзея-2001” роля Чорта ў выкананні артысткі тэатра Ірыны Яцук у спектаклі “Камедыя” па п’есе У.Рудава ў пастаноўцы рэжысёра В.Небальсіна была прызнана лепшай жаночай роллю. Артыстка атрымала дыплом і прэмію. У 2007 годзе артыстка Ірына Яцук прызнана лепшай артысткай Гродзенскай вобласці. Ёй была ўручана прэмія імя Аляксандра Дубко Гродзенскага аблвыканкама.

 

“Марская нявеста” – спектакль для дзяцей

Слонімскі драматычны тэатр паставіў новы спекталь для дзяцей “Марская нявеста” па п’есе Юрыя Дунаева.

Спектакль паставіла рэжысёр тэатра Вікторыя Міхальчык. Новы спектакль даволі незвычайны. У ім ўсе падзеі адбываюцца на марскім дне, дзе шмат плавае рыбаў, расце розных марскіх водарасляў, дзе ёсць добрыя і нядобрыя марскія жыхары. На сцэне, якая ўяляе марское дно, юныя гледачы ўбачаць усе прыгоды, звязаныя з Марской Царэўнай, Федзітай, Амфітрытай, Кіцёнкам і вядома ж прыгожымі Мікіткам і Насцяй. Ролі ў спектаклі выконваюць артысты тэатра Раман Вайтулевіч, Юлія Чурыла, Надзея Ільчанка, Ірына Яцук, Наталля Шугай, Віталь Спасюк.

На здымках: сцэны са спектакля “Марская нявеста”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэатр 1990-1995гады

Тэатр 1996-2000 гады

Тэатр 2001-2010 гады

2015 год

Шмат прыгод пад Новы год

У Слонімскім драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля для юных гледачоў. Гэта зімовая казка па п’есе беларускага драматурга Георгія Марчука “Шмат прыгод пад Новы год” у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.

У новай сцэнічнай пастаноўцы юныя гледачы сустрэнуцца з казачнымі героямі – Дзедам Марозам і Снягуркай, Снегавіком і Снежышчам, а таксама з вясёлай, але нядобрай Кікімарай. Цікавыя прыгоды, якія адбываюцца вакол падарункаў Дзеда Мароза, не дадуць сумаваць не толькі дзецям, але і дарослым гледачам. У спектаклі вельмі шмат танцаў, гульняў, песень. Усе сцэнічныя прыгоды ў новым спектаклі адбываюцца ў зімовым казачным лесе. У студзені-лютым новы спектакль Слонімскага драмтэатра паглядзяць не толькі слонімскія дзеткі, але і гледачы Дзятлава, Зэльвы, Івацэвічаў і іншых гарадоў Беларусі.

Рэжысёр Васіль Сявец, пасля здачы зімовай казкі, адразу прыступіў да працы над новым спектаклям для дзяцей па п’есе беларускага драматурга Генадзя Аўласенкі “Як павука з луга праганялі”.

На здымках: сцэны са спектакля “Шмат прыгод пад Новы год”