Отдел культуры

Отдел культуры Слонимского районного исполнительного комитета

Начальник – Данильчик Галина Васильевна, тел. 8(01562) 5 06 60

Приёмная, тел. 8(01562) 5 06 63

Реквизиты:

г.Слоним, ул.Красноармейская, 40, тел. факс 8 (01562) 5 06 63

e-mail: kultura@slonim.gov.by

р/счBY94AKBB36045250006154100000

ЦБУ № 422 филиала № 402 ОАО «АСБ Беларусбанк»

код банка AKBBBY21402, УНН 500054474, ОКПО 02234084

 


Аддзел культуры раённага выканаўчага камітэта (далей аддзел) з’яўляецца структурным падраздзяленнем раённага выканаўчага камітэта, ажыццяўляючым выкананне дзяржаўнай культурнай палітыкі на тэрыторыі.

Аддзел з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем.

Аддзел каардынуе дзейнасць устаноў і арганізацый культуры і мастацтва, супрацоўнічае ў межах сваей кампетэнцыі з грамадскімі аб'яднаннямі, іншымі юрыдычнымі, а таксама фізічнымі асобамі.

У веданні аддзела знаходзяцца ўстановы і арганізацыі культуры і мастацтва камунальнай уласнасці, дзеючыя на тэрыторыі раёна.

Аддзел у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі і указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Урада Рэспублікі Беларусь, іншымі нарматыўна-прававымі актамі і дадзеным Палажэннем.

Асноўнымі мэтамі і задачамі аддзела з’яўляюцца:

  • рэалізацыя на тэрыторыі раёна дзяржаўнай культурнай палітыкі з улікам рэгіянальных умоў, асаблівасцей і традыцый;
  • стварэнне ўмоў для актыўнай культурнай дзейнасці насельніцтва;
  • стварэнне умоў для далучэння грамадзян да нацыянальнай і сусветнай культурнай спадчыны;
  • аператыўнае і шырокае інфармаванне насельніцтва раёна па пытаннях сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • павышэнне эфектыўнасці арганізатарскай работы аддзела, далейшая дэмакратызацыя яго дзейнасці шляхам арганізацыі аператыўнай зваротнай сувязі з працоўным калектывам, а таксама з насельніцтвам па месцы жыхарства.

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі здзяйсняе наступныя функцыі:

  • ажыццяўляе кіраўніцтва падведамнымі ўстановамі і арганізацыямі;
  • ажыццяўляе меры па выяўленню, уліку, забеспячэнню аховы і зберажэнню гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх выкарыстанню ў мэтах фарміравання ў грамадзян павагі да культурнай спадчыны;
  • распрацоўвае метадычныя рэкамендацыі па накірунках і зместу дзейнасці для падведамных устаноў і арганізацый культуры і мастацтва на аснове прыярытэтаў у развіцці культурнай дзейнасці насельніцтва;
  • арганізуе эстэтычную (мастацкую) адукацыю і асвету грамадзян раёна;
  • садзейнічае распаўсюджванню і папулярызацыі сярод насельніцтва раёна твораў мастацтва, арганізуе правядзенне кулътурна-масавых мерапрыемстваў;
  • арганізуе на тэрыторыі раёна выкананне ўстаноўленнага ў Рэспубліцы Беларусь парадку стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі ўстаноў і арганізацый культуры і мастацтва, а таксама кантроль за выкананнем імі ўстаноўленнага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку дзейнасці;
  • кантралюе выкананне творчымі калектывамі і выканаўцамі, грамадскімі аб’яднаннямі ў сферы культуры, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна, патрабаванняў адпаведных заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь;
  • дапамагае стварэнню і дзейнасці аб’яднанняў самадзейнай творчасці насельніцтва;
  • дапамагае творчым работнікам і народным майстрам у прадастаўленні ім на спрыяльных умовах памяшканняў, майстэрань, матэрыялаў, абсталявання для плённай творчай работы па стварэнню твораў мастацтва;
  • здзяйсняе агульнае кіраўніцтва кадрамі і забяспечвае іх удзел у сістэме павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў устаноў і арганізацый культуры і мастацтва раёна, арганізуе і стымулюе бесперапынную адукацыю кадраў;
  • арганізуе атэстацыю работнікаў падведамных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый;
  • арганізуе фінансаванне ўстаноў і арганізацый культуры і мастацтва, культурнага абслугоўвання насельніцтва раёна на аснове гарантаваных бюджэтных асігнаванняў і нарматываў, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • каардынуе дзейнасць падведамных устаноў і арганізацый па пошуку пазабюджэтных крыніц фінансавання;
  • арганізуе матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне падведамных устаноў і арганізацый культуры  і мастацтва, у тым ліку культурна-асветных і пазашкольных устаноў, якія займаюцца мастацка-выхаваўчай работай з дзецьмі;
  • арганізуе праектаванне, капітальнае будаўніцтва і капітальны рамонт будынкаў падведамных устаноў і арганізацый культуры і мастацтва за кошт бюджэтных сродкаў ці іншых крыніц фінансавання;
  • удзельнічае ў распрацоўцы праектаў і планаў сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця галіны і забяспечвае іх выкананне;
  • арганізуе ўлік і справаздачу на падведамных установах і арганізацыях, састаўленне зводных бухгалтарскіх справаздач і балансаў;
  • арганізуе работу з прапановамі, заявамі і скаргамі грамадзян, накіраванымі ў аддзел культуры, якія тычацца дзейнасці падведамных устаноў і арганізацый;
  • прымае меры па паляпшэнню і аздараўленню ўмоў працы работнікаў на падведамных установах і арганізацыях, па забеспячэнню выканання правіл тэхнікі бяспекі і вытворчай санітарыі, а таксама пажарнай бяспекі;
  • арганізуе кантроль за зберажэннем маёмасці на падведамных устновах і арганізацыях.
              ажыццяўляе кіраванне планаваннем работы; 
  • дае ацэнку выкананню работнікамі сваіх службовых абавязкаў;
  • выдае ў межах кампетэнцыі аддзела загады, арганізуе і правярае іх выкананне.