Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231800, г. Слоним,
ул. Красноармейская, 40
Электронная почта:
slonim-ispolkom@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01562) 5 03 11
Факс: 8-(01562) 5 04 52

ГУК «Слонимская районная библиотека имени Я. Коласа»

Дзяржаўная ўстанова культуры “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа” рада вітаць Вас у нашых бібліятэках-філіялах!

Згодна рашэння Слонімскага райвыканкама з 1 сакавіка 2015 года на базе Слонімскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі створана Дзяржаўная ўстанова культуры “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа”

Наш адрас:
231799, Беларусь, Гродзенская вобласць ,
г. Слонім, вул. Савецкая,6.
Тэл. 8 (01562) 5-06-54.
E – mail: slonim.cbs@mail.ru



Дырэктар ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа”
Рэпінская Ларыса Уладзіміраўна.
Тэл.: 8 (01562) 5-06-76
Часы прыёма: панядзелак, пятніца:
9.00 – 13.00

ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” – гэта інфармацыйны, адукацыйны і культурны цэнтр горада і раёна.
Установа налічвае 21 бібліятэку: Слонімская раённая бібліятэка імя
Я. Коласа, 6 гарадскіх філіялаў, з іх – 2 дзіцячых, 14 сельскіх філіялаў,
у т. л. 13 філіялаў у аграгадках, з іх – 3 інтэграваныя філіялы.
Аддаленыя маланаселеныя вёскі, якія не маюць стацыянарных бібліятэк, абслугоўвае перасоўная бібліятэка (бібліобус). Графік выездаў http://libraslonim.of.by/bibliobys.html
Агульны кніжны фонд налічвае звыш 400 000 экз. дакументаў.
Штогод паслугамі бібліятэк карыстаюцца звыш 28000 наведвальнікаў.
Кнігавыдача складае каля 5360 000 экз. дакументаў у год.
Камп’ютарны парк бібліятэк установы налічвае 39 машын.
21 бібліятэка камп’ютарызавана, мае выхад у Інтэрнэт, электронную пошту. Набыта праграмнае забеспячэнне “ALIS – WEB”, устаноўлены бібліятэчныя праграмы: "Камплектаванне і апрацоўка літаратуры", "Аналітыка", "Рэгістрацыя і абслугоўванне чытачоў".


Пры раённай бібліятэцы працуе інтэрнэт-клас.



Дзейнічае 10 публічных цэнтраў прававой інфармацыі, у якія набыта і ўстаноўлена нарматыўна - прававая база "Эталон - WIN". У раённай бібліятэцы арганізаваны штомесячныя бясплатныя кансультацыі юрыстаў для малазабяспечаных жыхароў раёна.


Пры бібліятэках працуе 8 мультымедыйных і 3 інфармацыйна-адукацыйных цэнтраў.

Плённа працуе адзіны на Гродзеншчыне музей беларускай кнігі, які арганізаваны ў 1992 годзе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа. У музеі сабраны каштоўныя матэрыялы з сямейнага архіва Я. Коласа, звесткі аб жыцці і творчасці слонімскіх паэтаў і пісьменнікаў.



Пры бібліятэках дзейнічае 16 аматарскіх аб’яднанняў.
Для бібліятэкараў раёна праходзяць заняткі факультатыва па краязнаўстве “Сустрэчы з мінулым і сучасным”.
Бібліятэкі арганізуюць культурна-асветніцкія масавыя мерапрыемствы для насельніцтва, выкарыстоўваючы разнастайныя формы работы: прэзентацыі кніг, паэтычныя чытанні, літаратурныя гасцёўні, музычныя вечары, творчыя сустрэчы і інш.
Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце бібліятэк можна атрымаць http://libraslonim.of.by/ і на старонцы ў facebook.com.