Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231800, г. Слоним,
ул. Красноармейская, 40
Электронная почта:
slonim-ispolkom@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01562) 5 03 11
Факс: 8-(01562) 5 04 52

5 июля 2019

62 гады – адданы сваёй прафесіі

 5 ліпеня свой 90-гадовы юбілей адзначыў урач-рэнгенолаг Слонімскай ЦРБ Іван Сямёнавіч Налівайка. Прафесіі медыцынскага работніка Іван Сямёнавіч аддаў 62 гады свайго жыцця, 56 з якіх ён працаваў у Слонімскай ЦРБ. У гэты дзень Івана Сямёнавіча прыйшлі павіншаваць начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Станіславаўна Юнчыц, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Кацярына Янаўна Руткоўская, галоўны ўрач Слонімскай ЦРБ Наталля Іванаўна Рызвановіч і калегі ўрача-юбіляра. Многа цёплых слоў падзякі і віншаванняў пачуў у свой адрас Іван Сямёнавіч Налівайка. За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, высокую адказнасць і прафесіяналізм Іван Сямёнавіч узнагароджаны Ганаровай граматай Слонімскага райвыканкама. Грамату Савета Слонімскага раённага аб’яднання прасаюзаў юбіляру ўручыла Кацярына Янаўна Руткоўская. Таксама Іван Сямёнавіч узнагароджаны Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Па словах Івана Сямёнавіча, заставацца да гэтай пары пры справе яму дапамагае асэнсаванне важкасці і неабходнасці яго паўсядзённай працы. Толькі разумеючы, што твой вопыт можа выратаваць жыццё, не дае пайсці на заслужаны адпачынак. Свой працоўны шлях Іван Сямёнавіч пачаў у далёкім 1957 годзе з пасады загадчыка Шундроўскага ФАПа Казлоўшчынскага раёна. А з 1958 па 1960 год ён працаваў рэнгенлабарантам Слонімскай ЦРБ. Пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага інстытута ў 1966 годзе па спецыяльнасці “лекарская справа” і па сённяшні дзень І.С. Налівайка працуе ўрачом-рэнгенолагам рэнгенаўскага кабінета Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, бездакорную працу Іван Сямёнавіч неаднаразова заахвочваўся галоўным урачом Слонімскай ЦРБ. У 1970 годзе быў узнагароджаны медалём “За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна”, у 1997 годзе Івану Сямёнавічу была аб’яўлена Падзяка Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2015 годзе І.С. Налівайка быў узнагароджаны медалём “За працоўныя паслугі” Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Нягледзячы на свой узрост, Іван Сямёнавіч працягвае прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыва, захапляецца гульнёй у шахматы, займае прызавыя месцы ў міжгаліновых спаборніцтвах, мае актыўную жыццёвую пазіцыю, валодае добрым пачуццём гумару. Калектыў Слонімскай ЦРБ ганарыцца сваім урачом-легендай і жадае Івану Сямёнавічу моцнага здароўя, актыўнасці, заўсёды заставацца жыццярадасным. Мы, са свайго боку, таксама далучаемся да віншаванняў і жадаем Івану Сямёнавічу добрага здароўя і бадзёрасці.

Читать далее на Слонімскі веснік: 62 гады – адданы сваёй прафесіі http://www.slonves.by/?p=89751