Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231800, г. Слоним,
ул. Красноармейская, 40
Электронная почта:
slonim-ispolkom@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01562) 5 03 11
Факс: 8-(01562) 5 04 52

13 августа 2019

Аляксандр Карлюкевіч: Галоўнае месца на свяце “Дзень беларускага пісьменства” будзе займаць кніга

 12 жніўня Слонімшчыну наведала рэспубліканская рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства на чале з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Мікалаевічам Карлюкевічам.
  Разам з раённымі ўладамі госці падрабязна разгледзелі стан падрыхтоўкі аб’ектаў да рэспубліканскага свята, а таксама абмеркавалі праграму мерапрыемства. – Ужо вельмі шмат зроблена, гэта імпаніруе, – адзначыў у размове з журналістамі Аляксандр Мікалаевіч. – Яснасць ёсць па адкрыццю помніка Льву Сапеге. Я лічу, што гэта знакавая падзея не толькі для Слоніма, а і ўвогуле для нашай краіны. Таксама сёння была ўдакладнена праграма свята. Прыемна, што галоўнае месца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства будзе займаць кніга, прыгожае роднае слова.


Читать далее на Слонімскі веснік: Аляксандр Карлюкевіч: Галоўнае месца на свяце “Дзень беларускага пісьменства” будзе займаць кніга http://www.slonves.by/?p=92173