Главная / Новости / Новости района
26.06.2020

Браты капуцыны перадалі ў Слонімскую ЦРБ дапамогу для медперсаналу

У пятніцу, 26 чэрвеня, браты капуцыны, а таксама супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага таварыства Caritas прывезлі з Мінску ў Слонім гуманітарную дапамогу — сродкі індывідуальнай аховы, прызначаныя для ўрачоў і медыцынскага персаналу Слонімскай ЦРБ. Рэспіратары, ахоўныя касцюмы, аднаразовыя медыцынскія пальчаткі, ахоўныя халаты, бахілы, шчыты ахоўныя для твару, бескантактныя тэрмометры, імпульсныя аксіметры — закупленыя амаль на пяць тысяч еўра — усё гэта было перададзена ў інфекцыйнае аддзяленне. — Пандэмія, вірус – гэта рэчы, якія ад нас не вельмі залежаць, але грамадства знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, таму ў першую чаргу трэба дапамагчы тым, хто клапоціцца пра хворых людзей, — расказаў Алег Шэнда, кіраўнік братоў капуцынаў у Беларусі, які разам з братамі прывёз гуманітарную дапамогу. На пытанне, чаму дапамогу прывезлі менавіта ў Слонім, ён адказаў, што ўжо больш за дваццаць гадоў браты капуцыны прысутнічаюць і ў Слоніме, апошнія часы ў касцёле святога Андрэя. — Таму хацелася дапамагчы там, дзе знаходзяцца нашы браты, і тым людзям, з якімі яны супрацоўнічаюць у сваёй пастарскай дзейнасці. 

Таццяна ДЗЕНІСЮК  
Читать далее на Слонімскі веснік: Браты капуцыны перадалі ў Слонімскую ЦРБ дапамогу для медперсаналу https://www.slonves.by/?p=123242