Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231800, г. Слоним,
ул. Красноармейская, 40
Электронная почта:
slonim-ispolkom@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01562) 5 03 11
Факс: 8-(01562) 5 04 52

12 августа 2019

На Слонімшчыне прайшло свята мёда і гарбаты

 11 жніўня, напярэдадні Мядовага Спаса, у аграгарадку Васілевічы адбылося свята мёда і гарбаты. На мерапрыемства былі запрошаны мясцовыя жыхары і госці з навакольных вёсак. Са святам усіх прысутных павіншавала галоўны спецыяліст аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Л.А. Ярашэнкава. Яна адзначыла, што гэтае мерапрыемства стала ўжо традыцыйным і надае асабісты колер аграгарадку Ваілевічы. Для гасцей святочнага мерапрыемства быў арганізаваны канцэрт, удзел у якім прынялі творчыя калектывы Слонімскага і Свіслацкага раёнаў. Свае вырабы прадставілі і народныя ўмельцы. Гаспадыні падрыхтавалі духмяную гарбату і салодкае печыва. Для маленькіх гасцей свята быў арганізаваны выяздны гандаль і атракцыёны.

Читать далее на Слонімскі веснік: На Слонімшчыне прайшло свята мёда і гарбаты http://www.slonves.by/?p=92088