Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231800, г. Слоним,
ул. Красноармейская, 40
Электронная почта:
slonim-ispolkom@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01562) 5 03 11
Факс: 8-(01562) 5 04 52

30 сентября 2019

На Слонімшчыне прайшоў фестываль “Паўлаўскі каравай”

 28 верасня на Слонімскай зямлі адбылося сапраўднае хлебасольнае свята. У аграгарадку Навасёлкі прайшоў традыцыйны фестываль “Паўлаўскі каравай”. На брэндавам для гэтых мясцін мерапрыемстве сабраліся шматлікія госці, каб разам прыняць удзел ва ўрачыстым адкрыцці свята, пабачыць майстар-класы па выпячцы караваяў ад мясцовых майстроў, выставу хлебабулачных вырабаў “Запрашаем на хлеб-соль”, конкурс “Лепшая выпечка — 2019”, удзел ў якім прынялі гаспадыні з розных аграгарадкоў Слонімшчыны: Навасёлкі, Сурынка, Сялівічы і Міжэвічы. Святочны настрой на працягу фестывалю падтрымлівалі калектывы артыстаў Слонімскага і Мастоўскага раёнаў. Таксама на ўрачыстасці прайшла выстава-продаж хлебабулачных вырабаў Свята-Благавешчанскага жаночага манастыра і Слонімскага хлебазавода, прадукцыі мясакамбіната, дэгустацыя малочных вырабаў і травяной гарбаты, працавалі тэматычныя фотазоны, дзіцячая пляцоўка. Пачэснымі гасцямі свята сталі старшыня райвыканкама Генадзій Баляслававіч Хоміч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Мечыслававіч Таргонскі і намеснік старшыні райвыканкама Тэрэса Вацлаваўна Юшкевіч. Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне мае глыбокія карані і па сённяшні дзень перадаецца ад маці да дачкі, з пакалення ў пакаленне. Паўлаўскія караваі маюць пэўныя асаблівасці, па якіх можна вызначыць нагоду, да якой іх спяклі. Галоўнымі носьбітамі гэтай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” – жыхаркі вёсак Паўлаўскага сельсавета.

Читать далее на Слонімскі веснік: На Слонімшчыне прайшоў фестываль “Паўлаўскі каравай” http://www.slonves.by/?p=105687