Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231800, г. Слоним,
ул. Красноармейская, 40
Электронная почта:
slonim-ispolkom@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01562) 5 03 11
Факс: 8-(01562) 5 04 52

7 февраля 2019

На слонімскай сцэне пакажуць спектаклі артысты Гродзенскага абласнога драмтэатра

 У суботу, 23 лютага, калектыў Гродзенскага абласнога драмтэатра выступіць перад слонімскімі гледачамі. Артысты пакажуць спектаклі для дзяцей і дарослых. У 12 гадзін – юныя гледачы змогуць убачыць чароўную казку “Дзве Марфушы”, пра дзвюх сястрыц — адна гаспадарчая і працавітая, а другая – гультаяватая і непаслухмяная.
У 17 гадзін дарослыя паглядзяць трагікамедыю “Вельмі простая гісторыя”, у якой дзеянне адбываецца… ў хляве. І менавіта жывёлы, якія жывуць там, кажуць пра жыццё і смерць, пра іх баланс і раўнавагу, аб адданасці, самаахвярнасці, пра грэх і, нарэшце, аб усёпераможных прабачэнні і любові!
Артысты Слонімскага драматычнага тэатр адправяцца на гастролі — на сцэне Гродзенскага абласнога драмтэатра 23 сакавіка яны пакажуць для дзяцей спектакль “Чырвоная шапачка” па п’есе Сяргея Астраханцава ў пастаноўцы рэжысёра Васіля Сяўца.


Читать далее на Слонімскі веснік: На слонімскай сцэне пакажуць спектаклі артысты Гродзенскага абласнога драмтэатра http://www.slonves.by/?p=76796