Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231800, г. Слоним,
ул. Красноармейская, 40
Электронная почта:
slonim-ispolkom@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01562) 5 03 11
Факс: 8-(01562) 5 04 52

13 августа 2019

Прэзентацыя кнігі вядомага беларускага пісьменніка

 Прэзентацыя кнігі вядомага беларускага пісьменніка, празаіка, паэта і журналіста Сяргея Чыгрына “Слонімшчына: гістарычныя нататкі” пройдзе у кніжнай краме “Санэт” (г.Слонім) 16 жніўня ў 13 гадзін.

У кнізе аўтар адпраўляе чытача ў падарожжа ў часе. Ён знаёміць з мінулым і сучасным Слоніма і яго ваколіц. Фотаздымкі і малюнкі дазваляюць праўдзіва паказаць тое, што было ўчора і шмат гадоў таму назад. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну Слонімшчыны, чакаюць новыя адкрыцці і сустрэчы.

У прэзентацыі прымуць удзел аўтар кнігі Сяргей Чыгрын, прадстаўнікі райвыканкама, дырэктар выдавецтва “Беларусь” Сяргей Пешын, намеснік дырэктара выдавецтва Марына Ланцэтава, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі  і СМІ.

Запрашаем ўсіх чытачоў на сустрэчу з аўтарам.