Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Райвыканкам / Графік прыёму грамадзян

Графік прыёму грамадзян

Парадак прыёму грамадзян

Парадак прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Слонімскім раённым выканаўчым камітэце.

Парадак прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Слонімскім раённым выканаўчым камітэце (далей - райвыканкам) распрацаваны на падставе:
Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў", Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў".
1. Пры вусным звароце грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама прадстаўнікі юрыдычных асоб павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
2. Асабісты прыём грамадзян у Слонімскім раённым выканаўчым камітэце (далей - райвыканкам) не радзей як два разы на месяц праводзяць старшыня райвыканкама, першы намеснік старшыні райвыканкама, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнік спраў райвыканкама ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй.
3. Асабісты прыём грамадзян старшынёй райвыканкама праводзіцца ў другую і чацвёртую сераду кожнага месяца і пачынаецца ў 8.00 гадзін. Працягласць асабістага прыёму грамадзян старшынёй райвыканкама складае не менш за шэсць гадзін.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму старшыні райвыканкама асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі.
4. Першы намеснік старшыні райвыканкама, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнік спраў райвыканкама праводзяць асабісты прыём грамадзян паводле графіка, які зацвярджаецца старшынёй райвыканкама. Парадак прыёму грамадзян у структурных падраздзяленнях райвыканкама вызначаецца іх кіраўнікамі.
5. Графік асабістага прыёму грамадзян размяшчаецца ў даступным для агляду месцы ў фае будынка райвыканкама, а таксама рассылаецца ў сельскія выканаўчыя камітэты (далей - сельвыканкам) Слонімскага раёна, размяшчаецца на Інтэрнэт-сайце райвыканкама.
6. Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
7. Агульнае кіраўніцтва прыёмам грамадзян у райвыканкаме ажыццяўляе старшыня райвыканкама. Арганізацыю прыёму грамадзян у райвыканкаме забяспечвае аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.
Арганізацыю прыёму грамадзян у райвыканкаме забяспечвае аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама. Адказнасць за арганізацыю асабістага прыёму ў структурных падраздзяленнях райвыканкама нясуць іх кіраўнікі.
8. Прыём грамадзян у райвыканкаме праводзіцца па папярэднім запісы. Папярэдні запіс на асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.
9. Выязны прыём грамадзян старшынёй райвыканкама, першым намеснікам старшыні райвыканкама, намеснікамі старшыні райвыканкама, кіраўніком спраў райвыканкама праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацвярджаным старшынёй райвыканкама, які накіроўваецца ў сельвыканкамы, размяшчаецца на Інтэрнэт-сайце райвыканкама.