Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Адукацыя

Графік прыёму грамадзян




Упраўленне адукацыі Слонімскага  райвыканкама



Начальнік 
Юшкевіч Тарэса Вацлаваўна, тэл. (01562) 50687

Сакратар
Куцко Жанна Іванаўна, тэл. (01562) 50691

Рэквізіты
231799, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць,
г.Слонім, вул.Чырвонаармейская, д.40
Тэл / факс: (01562) 50875www.oost.by,

электронная пошта: slonim_uo@mail.grodno.by

УНП 500054420, АКПА  021508504000
Ф-л 402 ААА “АЗБ Беларусбанк”, код банка AKBBBY21402,
р /р BY36AKBB36045250007874100000

Упраўленне адукацыі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта (далей - аддзел) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.
Упраўленне забяспечвае рэалізацыю прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства, фізічнага выхавання, спорту і турызму. Арганізуе і накіроўвае дзейнасць 24 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 22 устаноў дашкольнай адукацыі, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, 4 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 3 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па 7 відах спорту і фізкультурна-спартыўнага клуба па месцы жыхарства.
Якасць навучання і інтэлектуальнае развіццё дзяцей - адзін з прыярытэтных напрамкаў у рабоце аддзела і падведамасных устаноў адукацыі раёна. На базе ўстаноў працуюць 11 інавацыйных пляцовак рэспубліканскага ўзроўню.
У раёне ажыццяўляецца падтрымка таленавітых і здольных дзяцей. Штогод праводзіцца раённае свята «Сузор'е надзей», на якім па выніках навучальнага года ўзнагароджваюцца навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядах, конкурсах, фестывалях, аглядах абласнога і рэспубліканскага значэння.
У ідэалагічнай і выхаваўчай працы асноўны акцэнт зроблены на фарміраванні грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці вучняў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі Рэспублікі Беларусь.
У раёне функцыянуюць кадэцкія класы, класы МНС, класы грамадазнаўчага профілю, ваенна-патрыятычныя клубы «Вараг», «Сыны Айчыны», 16 школьных музеяў, 2 з якіх маюць званне "народны".
Захавана і атрымала далейшае развіццё сістэма мастацкай і музычна-эстэтычнай адукацыі. На базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі працуюць 8 узорных калектываў.
Упраўленне і падведамасныя ўстановы адукацыі працуюць над рэалізацыяй асноўных напрамкаў развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія вызначаны Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады і Дзяржаўнай праграмай «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гады.