Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

30 жніўня 2017

17 жыхароў Гродзеншчыны адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі

 

Згодна з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №303 і №304 “Аб узнагароджанні” 17 жыхароў нашага рэгіёна, якія шмат гадоў плённа працуюць у розных галінах дзейнасці, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. 

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Іван Гавака, кіраўнік участка №1 СВК “Маяк-Заполле” Карэліцкага раёна, і Уладзімір Курыловіч, дырэктар Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі. 

Медалём “За працоўныя заслугі” адзначаны: 

—  дырэктар сярэдняй школы №38 г.Гродна Сяргей Кісялёў; 

—  выхавальнік дашкольнай адукацыі гродзенскага яслей-сада №78 Таццяна Літвінчык; 

—  аператар машыннага даення КСУП “Галынка” Зэльвенскага раёна Таццяна Грыгорык; 

—  жывёлавод СВК “Нягневічы” Навагрудскага раёна Яўгеній Камар; 

—  галоўны інжынер ААТ “Слонімскі мясакамбінат” Міхаіл Комар; 

—  кіраўнік аддзялення комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна Норберт Малецкі; 

—  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці УСП “Саўгас “Вердомічы” Свіслацкага раёна Віктар Матыцкі; 

—  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Сянькоўшчына” Слонімскага раёна Сяргей Назаранка; 

—  баец жывёлы мясатлушчавага цэха ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” Іван Паўлоўскі; 

—  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Доцішкі” Воранаўскага раёна Альфрэд Радзевіч; 

—  дырэктар КСУП “Гудагай” Астравецкага раёна Эдуард Садоўскі; 

—  галоўны ўрач Гродзенскай клінічнай бальніцы №4 Аляксандр Сураў; 

—  апаратчык пастэрызацыі маслацэха ААТ “Малочная кампанія “Навагрудскія Дары” Алена Траянчук; 

—  брыгадзір вытворчай брыгады жывёлагадоўлі “Цэнтр” СВК “Свіслач” Гродзенскага раёна Уладзімір Шаўчэнка; 

—  начальнік малочна-таварнага комплексу “Галавічполе” ААТ “Васілішкі” Шчучынскага раёна Валерый Шэршань. 

 

«Гродзенская праўда»