Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
28.09.2020

Прышчэпка ад грыпу - эфектыўна і надзейна!

З мэтай абмежавання распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый і грыпу ў Гродзенскай вобласці з 28 верасня па 4 кастрычніка 2020 г для насельніцтва пройдзе інфармацыйная акцыя «Прышчэпка ад грыпу - эфектыўна і надзейна!». Найбольш простым і бяспечным спосабам «пазнаёміць» імунную сістэму з вірусам грыпу з'яўляецца вакцынацыя супраць гэтай інфекцыі. Не трэба баяцца імунізацыі. Сучасныя вакцыны валодаюць высокім профілем бяспекі і эфектыўнасці. У іх не ўтрымліваецца сам вірус, у вакцынах прысутнічаюць толькі абломкі абалонкі віруса. Таму адназначна выклікаць захворванне вакцына не можа, але імунітэт на яе ўвядзенне напрацоўваецца. Ужо праз 2 тыдні ў крыві пачынаюць з'яўляюцца антыцелы да вірусных штамаў, што змешчаны ў вакцынах. І цяпер пры сустрэчы з агрэсіўным жывым вірусам імунная сістэма можа даць яму адпор. Паклапаціцеся пра сваё здароўе! Абараніце сябе і сваіх блізкіх ад грыпу!  Кацярына Дзерваедава, урач-гігіеніст аддзела грамадскага здароўя СВ