Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

7 верасня 2017

У Смаргоні прыём грамадзян правяла галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Алена Меляшкевіч

 5 верасня ў кабінеце старшыні Смаргонскага райвыканкама асабісты прыём грамадзян правяла галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алена Меляшкевіч. 

Прыём доўжыўся больш за чатыры гадзіны замест запланаваных дзвюх. Алена Аляксандраўна ўважліва выслухала ўсіх наведвальнікаў і прыняла канкрэтныя рашэнні. 

Было адзначана, што Адміністрацыя Прэзідэнта трымае на кантролі звароты грамадзян, падчас выязных прыёмаў вывучаюцца праблемы рэгіёнаў Беларусі, іх вырашэнне органамі мясцовай улады. У неабходных выпадках да справы падключаюцца рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы. 

Большасць пытанняў, з якімі людзі звярнуліся ў райвыканкам, узятыя на кантроль да канчатковага іх вырашэння, у тым ліку старшынёй раённага выканаўчага камітэта. “Усё, што рэальна выканаць у рамках заканадаўства , з улікам фінансавання, будзе выканана”, — падкрэсліла галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення прэзідэнцкай адміністрацыі Алена Меляшкевіч.  

Газеты «Светлы шлях», «ГП».