Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

6 кастрычніка 2017

«Выбірай сэрцам!»: Юрый Жыгамонт правядзе творчыя сустрэчы ў пяці гарадах Беларусі

 У кастрычніку 2017 года ў межах кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў адбудзецца серыя творчых сустрэч з акцёрам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам. Акцёр раскажа гісторыі пра Беларусь, пакінутыя за кадрам перадачы «Падарожжа дылетанта», адкажа на пытанні гледачоў, а таксама падзеліцца, як пераадолеў сур’ёзнае захворванне, каб працягнуць падарожжа. Мерапрыемствы пройдуць у пяці гарадах краіны. 14 кастрычніка сустрэча з акцёрам адбудзецца ў горадзе Слоніме.

Самы вядомы «дылетант» Беларусі 15 гадоў цешыў тэлегледачоў апавяданнямі пра культуру і гісторыю нашай краіны. Праграма «Падарожжа дылетанта» за сваю гісторыю сабрала вялікую калекцыю легенд і апавяданняў пра цікавыя і незвычайныя беларускія мясціны, а вобраз ведучага-«дылетанта» нават стаў своеасаблівым сімвалам беларускай культуры.

У 2016 годзе Юрый Жыгамонт на некаторы час прыпыніў свае падарожжа з-за хваробы. Акцёр перанёс інфаркт міякарда, затым рушылі ўслед складаная аперацыя і працяглы працэс рэабілітацыі. Пасля выздараўлення знакаміты «дылетант» аднавіў здымкі перадачы, але ўжо ў новым фармаце. Пра гэтыя змены, пра сваё жыццё, творчасць і захапляльныя падарожжы, якія засталіся за кадрам праграмы, Юрый Жыгамонт раскажа на сваіх творчых сустрэчах.

– Правядзенне такіх сустрэч невыпадкова. Калі Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа запрасіла мяне паўдзельнічаць у кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, я адразу пагадзіўся. Бо ў нядаўнім мінулым сам перанёс інфаркт. Каб аднавіцца, я змяніў свой лад жыцця на больш здаровы і працягваю працу над сабой. Пра гэта, а таксама пра мае падарожжа і творчасць я раскажу ўдзельнікам сустрэч. Я выступлю па-за вобраза «дылетанта», гэта будзе адкрытая размова з гледачамі ў прыязнай абстаноўцы», – паведаміў Юрый Жыгамонт.

Серыя творчых сустрэч з Юрыем Жыгамонтам праходзіць у рамках праекта «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця» Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), Швейцарскага Чырвонага Крыжа і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2017 годзе БТЧК ініцыявала правядзенне кампаніі па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Выбірай сэрцам!», мэта якой – праінфармаваць насельніцтва Беларусі аб захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, фактарах рызыкі іх развіцця і мерах прафілактыкі.

– З дапамогай кампаніі мы хочам расказаць, як можна знізіць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і матываваць людзей змяніць свае паводзіны ў бок здаровага ладу жыцця. Рады, што вядомыя людзі Беларусі падтрымліваюць кампанію і далучаюцца да яе. Спадзяемся, творчыя сустрэчы з Юрыем Жыгамонтам стануць для ўдзельнікаў добрым стымулам беражліва і адказна ставіцца да свайго здароўя», – пракаментавала менеджэр праекта БТЧК Таццяна Святловіч.

Сустрэчы з Юрыем Жыгамонтам пройдуць у пяці гарадах Беларусі. Удзельнікамі мерапрыемстваў стануць жыхары і госці гарадоў Горкі, Ашмяны, Слонім, Полацк і Сянно.

Сустрэча ў Слоніме адбудзецца 14-га кастрычніка ў Слонімскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў 10.00 па адрасе: вул. Першамайская, 10. Уваход вольны.

 

Па інфармацыі “СВ”.