Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

17 верасня 2019

ААТ "Слоніммэбля" - 80

Адкрытае акцыянернае таварыства "Слоніммэбля" адзначае 80-годдзе і прафесійнае свята - Дзень работнікаў лесу. За час свайго існавання прадпрыемства прайшло доўгі і няпросты шлях станаўлення ад невялікай арцелі «Чырвоны столяр» на базе гарбарнага завода да буйнога вытворцы высакакласнай мэблі. Сёння ААТ "Слоніммэбля" - адзін з вядучых вытворцаў мэблі ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. КАЛЕКТЫЎ-юбіляр 
Біяграфія прадпрыемства пачынаецца з 1939 года, калі на базе гарбарнага завода была арганізавана арцель "Чырвоны столяр» з колькасцю 50 чалавек. Адкрытае акцыянернае таварыства "Слоніммэбля" створана ў 1997 годзе, шляхам вылучэння са складу АТ «Мастоўдрэў». У гісторыі прадпрыемствы былі не толькі ўздымы, але і спады. Поспех або няўдача залежаць ад лідэра. Гісторыю, як вядома, робяць людзі. У розныя гады Слоніммэбля узначальвалі: О.М. Анучнік, Г.Я. Глушанкоў, таварыш Квінта, Я.А. Трошкі, Н.І. Алейнікаў, В.Я. Савона, Г.П. Малахавіч, Б.Л. Адамовіч, А.Г. Селівончык, А.К. Жук. З 2016 года ААТ «Слоніммэбля» ўзначальвае В.У. Маркушэўскі. На прадпрыемства Уладзімір Уладзіміравіч прыйшоў у 1997 г. пасля заканчэння БДТУ. Ён прайшоў працоўны шлях ад майстра аздобнага ўчастка да дырэктара. Да гэтага 7 гадоў узначальваў назіральны савет ААТ "Слоніммэбля". За 80 гадоў у прадпрыемства было шмат дасягненняў і перамог. Але самае галоўнае заваёва ААТ - гэта людзі, згуртаваная каманда аднадумцаў, якія працуюць з поўнай самааддачай. Сёння ў ААТ «Слоніммэбля» працуюць 350 чалавек. Гэта высокапрафесійныя кадры - залаты фонд прадпрыемства. Чытаць далей на Слонімскі веснік: ААТ "Слоніммэбля" - 80 http://www.slonves.by/?p=104794