Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

31 мая 2019

Аб тым, што дорага

29 мая для дзяцей з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і сацыяльна-педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна прайшло мерапрыемства пад назвай “Аб тым, што дорага”, якое арганізаваў РК БРСМ. Для дзяцей была падрыхтавана цікавая і пазнавальная праграма з рознымі гульнямі, танцамі і спевамі. Правяла мерапрыемства на роднай мове Яўгенія Анатольеўна Кудзелька, настаўніца СШ № 3, а дапамагалі ёй валанцёры атрада “Добрая сэрца”. У знак пашаны і павагі да Радзімы, да роднай мовы валанцёры павязалі ўдзельнікам свята стужачку з беларускім арнаментам. На мерапрыемстве першы сакратар РК БРСМ Таццяна Анатольеўна Кузьміч урачыста ўручыла валанцёрам асабістыя кніжкі валанцёра. РК БРСМ і валанцёры падарылі рабятам, для якіх было арганізавана свята, карысныя падарункі. Мерапрыемства атрымалася добрым, светлым і пакінула прыемныя ўражанні.