Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

17 лістапада 2019

Алег Таргонскі: я чакаю ад кандыдата ў дэпутаты працы на карысць нашага рэгіёну

17 лістапада ў дзень асноўнага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алег Мечыслававіч Таргонскі прагаласаваў за свайго кандыдата на Деревянчицком участку для галасавання № 32.

 - Я, як і кожны жыхар Слонімшчыны, чакаю ад кандыдата ў дэпутаты працы на карысць нашага рэгіёну, слонімскіх жыхароў, - адзначыў Алег Мечыслававіч. - Мне імпануе пазіцыя кандыдата ў дэпутаты, за якога я сёння аддаў свой голас, - не даваць пустых абяцанняў, а сапраўды займацца тым, чым павінен сёньня займацца дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Я з той плеяды людзей, як і многія нашы суайчыннікі, для якіх дзень выбараў - сапраўды свята. Таму я прыехаў на свой участак для галасавання ў добрым настроі і жадаю ўсім выбаршчыкам сёння такога ж настрою на ўвесь дзень.  


Чытаць далей на Слонімскі веснік: Алег Таргонскі: я чакаю ад кандыдата ў дэпутаты працы на карысць нашага рэгіёну http://www.slonves.by/?p=108747