Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

9 ліпеня 2019


Дзень сям'і, кахання і вернасці

  У Дзень сям'і, кахання і вернасці па добрай традыцыі Слонімскім царкоўным благачыннем сумесна з раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» была праведзена акцыя «Кветка кахання», у рамках якой у акушэрскам аддзяленні Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы павіншавалі жанчын з сямейным святам.
 Кожнай маме, якая знаходзіцца ў аддзяленні, былі ўручаны памятныя падарункі, «фяўронькі», сімвалічныя пернікі. Варта адзначыць, што напярэдадні гэтага свята з'явілася на свет двое малых - хлопчык і дзяўчынка, а ў Дзень сям'і, кахання і вернасці ў Слонімскім раддоме нарадзілася чацвёра дзетак - два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі.