Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

21 красавіка 2020

На раённай Дошцы гонару

Па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у працы і сацыяльна-культурным развіцці ў 2019 годзе занесены на раённую Дошку го­нару наступныя працоўныя калектывы: сярод прадпрыемстваў прамы­словасці і лесагаспадарчых устаноў – адкрытае акцыянернае таварыства “Слоніммэбля”; Гродзенскае абласное ўнітарнае паліграфічнае прадпрыемст­ва “Слонімская друкарня”; сярод сельскагаспадарчых прадпры­емстваў – камунальнае сельскагаспа­дарчае ўнітарнае прадпрыемства “Імя Суворава”; сярод прадпрыемстваў будаўнічага комплексу – філіял “Дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 65” адкрытага акцыянер­нага таварыства “Дарожна-будаўнічы тр­эст № 6”; сярод устаноў аховы здароўя – Навасёлкаўскі фельчарска-акушэр­скі пункт установы аховы здароўя “Слонімская цэнтральная раённая бальніца”; сярод устаноў адукацыі – дзяржаў­ную ўстанову адукацыі “Сярэдняя шко­ла № 8 г. Слоніма”; сярод устаноў спорту – дзяржаўную ўстанову “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2 г. Слоніма”; сярод устаноў культуры – дзяржаў­ную ўстанову культуры “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”; сярод сельсаветаў прызнаны леп­шым Жыровіцкі сельсавет. Вызначаны лепшымі па прафесіі з занясеннем на раённую Дошку гонару сярод: – кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, устаноў: Антоніка Мікалая Уладзіміравіча, ге­неральнага дырэктара адкрытага акцы­янернага таварыства “Слонімскі кардон­на-папяровы-завод “Альбярцін”; Міско Алену Станіславаўну, на­чальніка інспекцыі Міністэрства па па­датках і зборах Рэспублікі Беларусь па Слонімскаму раёну; – спецыялістаў сельскай гаспадаркі – Лагуціка Пятра Анатольевіча, галоўнага агранома камунальнага сельскагаспа­дарчага ўнітарнага прадпрыемства “Імя Суворава”; – механізатараў сельскай гаспадар­кі – Стаськова Мікалая Уладзіміравіча, механізатара адкрытага акцыянернага таварыства “Сянькоўшчына”; – аператараў машыннага даення ка­роў – Паліўнікаву Валянціну Іванаўну, аператара машыннага даення каму­нальнага сельскагаспадарчага ўнітар­нага прадпрыемства “Дружба-Агра”; – аператараў па дарошчванню буйной рагатай жывёлы – Леванюка Расціслава Іванавіча, аператара па да­рошчванню буйной рагатай жывёлы ка­мунальнага сельскагаспадарчага ўнітар­нага прадпрыемства “Дружба-Агра”; – аператараў па адкорму буйной ра­гатай жывёлы – Астаповіча Канстанціна Аляксандравіча, аператара па адкорму буйной рагатай жывёлы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прад­прыемства “Імя Дзяржынскага”; – аператараў па догляду свіней – Ерамейчыка Ілью Аляксандравіча, за­атэхніка філіяла замежнага таварыства с абмежаванай адказнасцю “Белдан”; – работнікаў птушкагадоўчай гаспа­даркі – Каўша Сяргея Аляксандравіча, аператара птушкафабрык і механізава­ных ферм аддзялення “Слонім” філія­ла “Скідзельская птушкафабрыка” ад­крытага акцыянернага таварыства “Агракамбінат Скідзельскі”; – работнікаў прадпрыемстваў сувязі – Якімовіча Уладзіміра Леанідавіча, элек­траманцёра Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філія­ла рэспубліканскага ўнітарнага прадпры­емства “Белтэлеком”; – работнікаў жыллёва-камуналь­най гаспадаркі – Арцюха Віктара Іванавіча, жасцяншчыка жыллёва-ра­монтнага эксплуатацыйнага прадпры­емства Слонімскага гарадскога ўнітар­нага прадпрыемства жыллёва-каму­нальнай гаспадаркі; Касяніка Анатолія Аляксандравіча, слесара-рамонтніка адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі водаканал”; – работнікаў прадпрыемстваў элек­тра-, энерга-, газазабеспячэння – Ляха Алега Анатольевіча, слесара аварый­на-аднаўленчых работ у галіне газа­забеспячэння аварыйна-дыспетчар­скай службы філіяла “Слонімскае выт­ворчае ўпраўленне” вытворчага рэспу­бліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”; – работнікаў прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку, – Крушневіча Ігара Леанідавіча, вадзіце­ля адкрытага акцыянернага таварыст­ва “Слонімскі аграсэрвіс”; – вадзіцеляў аўтатранспартных прадпрыемстваў – Карнея Аляксандра Аляксандравіча, вадзіцеля аўтамабіля філіяла “Аўтобусны парк № 3 г. Слонім” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс”; – работнікаў прадпрыемстваў ган­длю – Карась Тамару Васільеўну, пра­даўца магазіна “Родны кут” аг. Касцяні Слонімскага філіяла Гродзенскага аб­ласнога спажывецкага таварыства; – работнікаў прамысловых прадпрыемстваў: Герасімчык Таццяну Васільеўну, швачку ўнітарнага рэспубліканскага вытворчага прадпрыемства “Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў”; Веялкіна Аляксандра Васільевіча, слесара па рамонту дарожна-будаўнічых машын і трактароў адкрытага акцыянер­нага таварыства “Слонімскі рамонтны завод”; Лукашэвіч Людмілу Васільеўну, галоў­нага тэхнолага адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі мясакамбінат”; Грушу Аляксандра Сяргеевіча, ма­шыніста тралёвачнай лесанарыхтоўчай машыны дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Слонімскі лясгас”; – служачых праваахоўных органаў – Харытончыка Аляксандра Іванавіча, на­чальніка ізалятара для часовага ўтры­мання асоб, якія затрыманы або за­ключаны пад стражу, міліцыі грамад­скай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Слонімскага раённага выканаўчага камітэта; – служачых раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – Грыпіча Рамана Алегавіча, начальніка варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Слонімскага раённага аддзе­ла па надзвычайных сітуацыях устано­вы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацы­ях Рэспублікі Беларусь”; – работнікаў сферы адукацыі – Матавіцкую Алу Аляксандраўну, на­стаўніка музыкі дзяржаўнай устано­вы адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма”; – работнікаў медыцынскіх устаноў – Крупнік Алену Генадзьеўну, намесніка галоўнага ўрача па родаўспамажэн­ню і дзяцінству ўстановы аховы зда­роўя “Слонімская цэнтральная раён­ная бальніца”; – работнікаў сферы культуры – Пятроўскую Зою Данілаўну, рэжысёра ўзорнага тэатра эстрадна-спартыўнага танца “Каскад”; – работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва – Лобан Наталлю Уладзіміраўну, сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму дзяржаўнай установы “Цэнтр са­цыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна”; – спартсменаў, спартыўных трэне­раў – Зайца Ігара Мікалаевіча, трэне­ра-выкладчыка дзяржаўнай установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 1 г. Слоніма”. Читать далее на Слонімскі веснік: На раённай Дошцы гонару https://www.slonves.by/?p=119759