Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

6 жніўня 2019

У Міжэвічах адбылося свята “Блакіт нябесаў”

 Багацце і гонар Беларусі гэта не толькі рэкі і азёры, але і сінявокі лён. Чацвёртага жніўня ў аграгарадку Міжэвічы адбылося прыгожае свята “Блакіт нябесаў”, якое стала ўжо традыцыйным. На прыклубнай тэрыторыі філіяла “Міжэвіцкі цэнтр культуры” праславіць “паўночны шоўк” і людзей, якія яго вырошчваюць і апрацоўваюць, сабраліся мясцовыя жыхары і госці з суседніх вёсак. Адкрыла мерапрыемства галоўны спецыяліст аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Наталля Канстанцінаўна Рыжак. З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнулася старшыня Міжэвіцкага сельвыканкама Таісія Андрэеўна Жыткевіч. На свята таксама завіталі прадстаўнікі Слонімскага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэцкі льнозавод”. Для ўдзельнікаў ўрачыстасці былі арганізаваны выстава-продаж вырабаў народных умельцаў. Прысутныя з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах і віктарынах, майстар-класах майстроў-умельцаў Слонімскага раённага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў. Цікавым і карысным было “знаёмства” з беларускімі традыцыямі, якія звязаны з ільном, культурай і апрацоўкай, народнай творчасцю. Для самых маленькіх удзельнікаў свята працавалі атракцыёны, гандлёвыя кропкі прапаноўвалі попкрн і салодкую вату і разнастойныя цацкі. Праграма свята ўключала і песні, і танцы, і выставы, і дэгустацыю страў, прыгатаваных на аснове льну. Пераможцам тэматычных конкурсаў былі ўручаны падарункі. Яркую святочную праграму, а таксама дэманстрацыю адзення з ільну, падрыхтавалі для ўдзельнікаў свята артысты калектыву аматарскай творчасці Міжэвіцкага ЦК. З прыгожымі канцэртнымі нумарамі на свята завіталі госці – народны ансамбль народнай песні “Жывіца”. Свята прайшло ўрачыста і пакінула прыемные ўражанні.

Читать далее на Слонімскі веснік: У Міжэвічах адбылося свята “Блакіт нябесаў” http://www.slonves.by/?p=91631