Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

3 верасня 2019

Выставы твораў мастакоў Гродзеншчыны прайшлі на святкаванні Дня беларускага пісьменства

 Усе таленты Гродзенскай вобласці, здаецца, сабраліся ў старажытным Слоніме. У сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства – прайшлі выстава-продаж твораў мастакоў Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз мастакоў” і выстава работ мастакоў Слонімшчыны “Арт-Слонім”, прадставілі свае творы і вучні дзіцячых школ мастацтваў Слонімскага раёна.
Саламяныя кошыкі, хлебніцы і лапцікі на ўдачу ад Тамары Федаровіч, вырабы з бісеру ад Наталіяны Мішкеевай са Шчучына, выдатныя творы з дрэва ад слонімскага разьбяра Васіля Грабуна, сувенірныя манеты ад яшчэ аднаго мясцовага майстра, каваля Максіма Зашчука – гэта толькі малая часцінка сённяшняй багатай экспазіцыі твораў рамеснікаў Слонімскага раёна і Гродзеншчыны. Наведвальнікі выставы маглі не толькі паглядзець на выкананыя ў розных тэхніках шэдэўры і набыць іх, але і паспрабаваць праявіць свой талент: многія майстры і расказвалі пра свае вырабы, і ахвотна прапанавалі жадаючым самім зрабіць нешта падобнае.

Читать далее на Слонімскі веснік: Выставы твораў мастакоў Гродзеншчыны прайшлі на святкаванні Дня беларускага пісьменства http://www.slonves.by/?p=93800