Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Слонимский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24.06.2021

Моладзь бліжэй пазнаёмілася са славутасцямі Слонімшчыны

  На базе раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа ў рамках тыдня моладзі “Час выбраў нас!” працавала інтэрактыўная пляцоўка “Мы моладзь – надзея дзяржавы”, прысвечанная Дню роднага краю. Падчас сустрэчы, удзельнікамі якой сталі навучэнцы ўстаноў адукацыі Слонімшчыны, гаворка  ішла аб прыгажосці і непаўторнасці нашай зямлі. – Беларусь… Якое мілагучнае гэта слова і якая цудоўная краіна! Калі ўбачыш гэту зямлю хоць адзін раз у жыцці, то не забудзеш ужо ніколі. Якая яна, наша зямля? Гэта – золата жытніх палёў з блакітнымі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, якія напоўнены птушыным звонам, і пушчы, якія нагадваюць гатычныя храмы, дзе носяць свае кароны алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плёскаюцца бабры і рыбы на заходзе сонца, гэта амаль 11 тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці. Мы нямала ведаем пра нашу родную Беларусь, хоць далёка не ўсе цудоўныя куткі нам давялося пабачыць. I сёння ў нас пойдзе размова пра прыгажосць нашай славутай Слонімшчыны – сапраўднай жамчужыны Беларусі. Нам ёсць чым ганарыцца. Таму што прыгажэй за нашу родную зямлю, здаецца, нічога няма. Непаўторную аўру гораду і раёну надаюць велічныя цэрквы і касцёлы, музеі, старадаўнія будынкі, – адзначылі вядучыя. Яны паведалі прысутным пра славутасці горада, пра знакамітыя мясціны, нагадалі паэтаў нашай малой радзімы, распавялі пра іх творчасць, чыталі іх вершы. На мерапрыемства быў запрошаны паэт, краязнавец, перакладчык, журналіст Сяргей Мікалаевіч Чыгрын. Яму таксама было дадзена слова.  https://www.slonves.by/moladz-blizhej-paznayomilasya-sa-slavutasczyami-slonimshchyny/